Купіў вадкакрышталічны тэлевізар і лічбавую прыстаўку для старога тэлевізара. Калі купляў, мне паказвалі якасць з флэшкі, а не ўключылі звычайным чынам. Прыстаўку не праверылі наогул.
Высветлілася, што прыстаўка не падыходзіць. Яна працуе ў стандарце DVB-T, а мой кабельны аператар перадае сігнал у стандарце DVB-C.
Пасля загрузкі аналагавымі і лічбавымі каналамі тэлевізар пачаў глючыць.
Прыстаўку крама забрала назад амаль адразу, а з тэлевізарам давялося паваждацца больш за два месяцы. Спатрэбілася спісаць шмат паперы і патраціць нервы і здароўе.
Дзе танней тэлевізар
Я высветліў, што ў Маладзечне купіць тэлевізар з поўнай праверкай можна толькі ў адной краме з не самым вялікім асартыментам.
Пры пакупцы нельга праверыць некалькі паказчыкаў.
-
- як прымае аналагавы і лічбавы эфір.
- як прымае кабельнае тэлебачанне ў стандартах DVB-T і DVB-С.
- як рэагуе на каманды пульта, калі загрузілі памяць тэлевізара каналамі.
- як рэагуе на падключэнне да камп’ютара і іншых знешніх крыніц сігнала.
Атрымліваецца, што выгадней набываць праз інтэрнэт-краму. І там, і там тавар паўнавартасна не правяраюць. Але ў крамах адчувальна вышэйшая цана.
Як разабрацца з прыстаўкамі
У Маладзечне кабельныя аператары перадаюць дадаткова сігналы DVB-T і DVB-С. Але ў Беларусі збіраюцца ўвесці стандарт DVB-T2. Амаль усе прыстаўкі і многія тэлевізары ў Маладзечне не змогуць прымаць сігнал пасля змены. Давядзецца набываць дадатковыя прыстаўкі ці новы тэлевізар.
Чытайце на гэтую тэму: Купіць тэлевізар – як згуляць у латарэю