На ўзгорку каля вёскі Макарычы пачалі мантаж ветраэнергетычнай устаноўкі.

Яе намінальная магутнасць – 500 кВт. “Электраэнергіі, што ўстаноўка выпрацуе за год, павінна хапіць для забеспячэння 200-250 дамоў або кватэр”, – паведаміў прараб Сяргей Жук.

Вятрак – нямецкай вытворчасці. Закупіў яго прадпрымальнік. Працы па ўстаноўцы ветрака мяркуюць завяршыць за паўтара месяца.