Штогод у пачатку ліпеня ў Будславе на Мядзельшчыне збіраюцца тысячы вернікаў з усёй Беларусі.

Сёлета ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбудуцца 4-5 ліпеня. Многія з вернікаў ідуць у Будслаў пешшу. Першыя пілігрымы ўжо рушылі ў дарогу. Яны – з далейшых мясцін: Баранавічаў, Віцебска.