Паездка ў Вілейку скончылася для 20-гадовага маладзечанца крымінальнай справай.

21 чэрвеня ён быў у гасцях у сябра ў Вілейцы. Там выпіў. Вечарам абодва выйшлі прагуляцца.

А паловы на адзінаццатую на прыпыначным пункце па вуліцы Лаўрыновіча маладзечанец прычапіўся да двух 17-гадовых хлопцаў. Так, у аднаго з іх яму не спадабаліся доўгія валасы, расказаў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук.

Непрацуючы хуліган збіў адразу аднаго віляйчаніна, потым – другога. Аднаму хлопцу выбіў чатыры зубы.

Узбудзілі крымінальную справу за хуліганства. Маладзечанец можа быць пакараны грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух год, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох год.