Этнасвята “У таямнічую ноч Купальскую” адбудзецца ў аграгарадку Залессе ў ноч на 7 ліпеня.

Пачнецца свята а восьмай гадзіне вечара і будзе доўжыцца да трох гадзін ночы.  

У Купальскую ноч усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у народных абрадах, гульнях, карагодах.

Паспытаць беларускія стравы, набыць сабе штосьці на памяць аб свяце ў “Горадзе майстроў” і, вядома, адшукаць папараць-кветку.

У гэту ноч на свяце будзе спяваць фальклорны калектыў “Гуда” з Мінску, а таксама сталічныя діджэі.

– Адзінае, што свята будзе адбывацца на закрытай паркавай зоне Дома Культуры, таму ўваход на яго будзе платным, – паведаміла “Рэгіянальнай газеце”  дырэктар Залесскага Дома культуры Святлана Кенько.