У пажарным аварыйна-выратавальным атрадзе 24 чэрвеня адбыліся спаборніцтвы сярод службаў хімічнай і радыяцыйнай абароны падраздзяленняў МНС Мінскай вобласці.

На спаборніцтвы прыехалі дзевяць камандаў з Дзяржынска, Клецка, Капыля, Пухавічаў, Маладзечна, Нясвіжа, Слуцка, Смалявічаў, Салігорска.
У каманду пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада (ПАВА) Мінскага абласнога ўпраўлення ўваходзілі інжынер службы хіміка-радыяцыйнай абароны Аляксандр Канкаловіч, камандзіры аддзяленняў Віталь Падбярэзскі і Дзяніс Дзя­дзюль, старшы выратавальнік хімік-дазіметрыст Мікіта Клямяціч.
Выратавальнікам-­удзельнікам камандаў давялося спаборнічаць у чатырох этапах выпрабаванняў.
Першы з іх быў тэарэтычны. Як патлумачыў намеснік начальніка пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Яўсеенка:
– Тэарэтычныя веды для тых, хто працуе з хімічнымі і радыяцыйнымі рэчамі, вельмі важныя. У працы “хімікаў” неабходна ведаць, якія рэчывы можна тушыць вадой, якія нельга. Быў у 60-х гадах выпадак у Казахстане, калі выратавальнікі няправільна тушылі прапан, які ў выніку выбухнуў. Тады загінула каля 100 чалавек.
Другі этап спаборніцтваў быў на апрананне засцерагальнага касцюма на час.

Апрананне адзення на хуткасць

Апрананне адзення на хуткасць

– Ад хуткасці і правільнасці апранутага касцюма залежыць час, за які выратавальнікі змогуць выехаць да месца здарэння ці пачаць ліквідоўваць аварыю, – гаворыць Сяргей Яўсеенка. – Цяпер хутчэй за ўсіх засцерагальны касцюм апранаюць прадстаўнікі пажарнага атрада Мінскай вобласці, што знаходзіцца ў Маладзечне. Іх час 47 секунд.
Трэці і чацверты этапы ўключалі ліквідаванне аварыі на чыгунцы і на трубаправодзе.

Ліквідаванне цечы ў цыстэрне

Ліквідаванне цечы ў цыстэрне

Па легендзе невядомая вадкасць выцякала з цыстэрны на чыгунцы. Трэба было не толькі хутка ліквідаваць цечу, але і зрабіць гэта па ўсіх правілах. На заключным этапе выратавальнікам давялося не толькі ліквідоўваць цечу ў трубаправодзе, але і ратаваць пацярпелага з-пад бетонных пліт і бэлек.

Фота  Наталлі ТУР

Фота Наталлі ТУР

Фота Наталлі ТУР

Фота Наталлі ТУР

Фота Наталлі ТУР

Фота Наталлі ТУР

Па выніках усіх чатырох  конкурсаў, каманда ПАВА Мінскай вобласці стала лепшай, за што і атрымала кубак і ганаровыя граматы.
– Такія спаборніцтвы праводзяцца толькі другі раз. І год таму каманда маладзечанцаў была першай. Таму вельмі прыемна, што і сёлета кубак застаецца ў нас, у пажарным аварыйна-выратавальным атрадзе Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, – падсумаваў Сяргей Яўсеенка.

Фота Наталлі ТУР

Фота Наталлі ТУР

Фота Наталлі ТУР

Фота Наталлі ТУР