Мужчына пасля сутыкнення яшчэ быў жывы, але ў шоку. Ён памёр па дарозе ў бальніцу.

− Справу вырашалі нават не секунды, а мілісекунды, − распавядае следчы Смаргонскага райаддзела Следчага камітэта Павел Іваноўскі, які выязджаў на месца здарэння. −  Я некалькі разоў пераглядаў інфармацыю з відэарэгістратара “Хёндая”. Усё здарылася літаральна за тры секунды.

Аварыя здарылася апоўдні ў нядзелю, 29 чэрвеня. 63-гадовы мужчына ехаў з лецішча на Смаргонь. Каля вёскі Белая Смаргонскага раёна насустрач яму ехаў красовер “Хёндай”, за рулём якога быў 51-гадовы кіроўца.

За 60-70 метраў раварыст пачаў перасякаць дарогу ў бок машыны. Кіроўца “Хёндая Санта Фэ” даў правей, але смаргонец працягваў рух. Пазбегнуць лабавога сутыкнення было немагчыма.

Раварыст на месцы здарэння быў яшчэ жывы.

− Але ён быў стане шоку, са шматлікімі пераломамі, задыхаўся, − гаворыць следчы. − Ён быў проста не ў стане патлумачыць, чаму выехаў на сустрэчную паласу.

Паводле слоў Паўла Іваноўскага, красовер “Хёндай” ехаў без перавышэння хуткасці.

Да выхаду на пенсію смаргонец выкладаў кіраванне транспартнымі сродкамі ў аўташколе.

Справай па гэтым ДТЗ займаецца Следчы камітэт.

Даведка “РГ”. Красовер − аўтамабіль павышанай праходнасці. Аб’ядноўвае ў сабе якасці ўседарожніка і пазадарожніка.