У пятніцу, 27 чэрвеня, у Назарэце (Ізраіль) асвяцілі мазаіку абраза Маці Божай Будслаўскай.

Урачыстасці распачаліся святой Імшой у Базыліцы Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамляе catholic.by. Узначаліў яе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскi арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На імшы былі 300 пілігрымаў з Беларусі.

Мазаічную выяву Будслаўскага абраза асвяцілі напрыканцы Імшы. Пазней мазаіку ўстановяць у падворку Базылікі з левага боку ад цэнтральнага ўваходу.

Мазаіка мае ў вышыню два метры і семдзесят сантыметраў у шырыню. Яна ўяўляе сабой кампазіцыю з выявамі абраза Маці Божай Будслаўскай, будслаўскага касцёла і абрысаў межаў Беларусі. Выкананая з бурштыну і іншых матэрыялаў.