Цырымонія перазахавання астанкаў загінулых лётчыкаў адбылася другога ліпеня ля Краснага. На ўрачыстасць прыехаў унук аднаго з членаў экіпажа, штурмана Сяргея Какшарова.
Унука лётчыка таксама завуць Сяргей Какшароў. Бацькі далі яму імя ў гонар гераічна загінулага дзядулі. Ён прыляцеў з Екацярынбургу спецыяльна, каб правесці свайго продка ў апошні шлях.
Урачыстасць пачалася ў вёсцы Плябань, дзе і абарвалася жыццё Сяргея Какшарова і двух другіх членаў экіпажа камандзіра Пятра Логінава – Інакенція Буканава і Міхаіла Агешына.
Другога ліпеня там адбылося адкрыццё помніка.
На адкрыцці помніка быў мясцовы жыхар 77-гадовы Яўген Сасновіч, які памятае той дзень, 27 чэрвеня 1941 года, калі ля іх дома збілі самалёт.
У 11.00 урачыстая цырымонія перазахавання экіпажа Пятра Логінава пачалася ў вёсцы Краснае. Ваенны аркестр, рота ганаровай варты, малебен і ружэйныя залпы – кіраўніцтва раёна і мясцовыя жыхары з усімі ўшанаваннямі праводзілі гераічна загінулых ў 1941-м штурмана Сяргея Какшарова, стралка-радыста Інакенція Букаева і стралка-радыста Міхаіла Агешына.
Гісторыю штурмана Сяргея Какшарова чытайце ў наступным нумары “Рэгіянальнай газеты”, які выйдзе 11 ліпеня.