Свята-фэст “Ад царквы да двара”, прысвечанае вуліцы Савецкай, прайшло ў Вілейцы 2 ліпеня.
На свяце віляйчане маглі сфатаграфавацца ў фотастудыі вядомага вілейскага фатографа Беркі Бермана і пабачыць старыя фотаздымкі вуліцы.
А яшчэ – паспрабаваць розныя прысмакі, патанцаваць пад цымбалы ды скрыпку.
Кот Базыліа таксама прыйшоў пачаставацца рыбкай
Таксама віляйчане мелі магчымасць павучыцца ў народных майстроў і пабачыць вясельны абрад. Атрымаць святочны выпуск “Вілейскай газеты”, прысвечанай гісторыі вуліцы Савецкай. Паслухаць спевы не толькі вілейскіх артыстаў, а і гасцей з замежжа.
І ў музычным фоне свята адлюстроўвалася багатая гісторыя вуліцы: у адным кутку гучалі аўтэнтычныя беларускія песні, у іншым – піянерскія, крыху далей – ваенныя.
Пленэр мастакоў
Паштальён раздае святочную газету
Вясельны абрад