Урачыстасці Маці Божай Будслаўскай сёлета адбудуцца 4 і 5 ліпеня.

У пятніцу ад 13 гадзін кусташ санктуарыя будзе сустракаць і вітаць пілігрымаў.  

У 16 гадзін – прынясенне крыжа і абраза Сусветнага дня моладзі. А 18 гадзіне адбудзецца cвятая імша для пілігрымаў.

Разнастайныя мерапрыемствы ля храма і ўсярэдзіне будуць доўжыцца да апоўначы, калі пройдуць працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і cвятая імша.

У дзве гадзіны ночы пачнецца моладзевая праграма ў палатачным гарадку.

Набажэнствы працягнуцца ўначы і раніцай. У прыватнасці, у дзве гадзіны ночы пройдзе святая Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду, у шэсць і дзевяць гадзін – святыя імшы.

А 11-й гадзіне пачнецца святая імша. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай. Развітанне з крыжам Сусветнага дня моладзі. Ушанаванне рэліквій св. Яна Паўла ІІ.