Мерапрыемства прысвячалася святкаванню Дня Канстытуцыі Украіны, перадае segodnya.ua.

Таксама на ўрачыстасцях прысутнічалі прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, мэр Кіева Віталь Клічко, народныя дэпутаты, прадстаўнікі духавенства, грамадскасці.

Піліп Орлік – украінскі палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Запарожскага Войска ў выгнанні, паэт, публіцыст, адзін з укладальнікаў “Пактаў і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага”. Нарадзіўся ў 1672 годзе ў вёсцы Касута ля Вілейкі ў шляхецкай сям’і. У вёсцы Касута ўсталяваны памятны знак у гонар Піліпа Орліка. Яго імем названая адна з вуліц Вілейкі.