У 12-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе “Смаргонь” 28 чэрвеня гуляла ў гасцях  з “Лідай”. Смаргонцы выйгралі 4:2. 

Яны  выйшлі наперад на сёмай хвіліне – гол забіў Аляксандр Сямёнаў. Праз паўгадзіны вызначыўся Павел Баскакаў. Потым гаспадары здолелі аднавіць раўнавагу. Аднак на 69-й хвіліне “Смаргонь” наперад вывеў Мікалай Рындзюк, а замацаваў перамогу напрыканцы матчу Яўген Калінін.

Матч не абышоўся без скандалаў.

Адразу гулец “Ліды” Аляксандр Татарнікаў быў выдалены за святкаванне гола – пасля ўзяцця варот ён пачаў паказваць непрыстойныя жэсты.

`Атрымайце ўсе!`. Такія жэсты лічацца непрыстойнымі і мусяць цягнуць адказнасць. У якасці ілюстрацыі выкарыстаны фотаздымак футбаліста зборнай Украіны Дзяніса Гармаша ў адной з гульняў. Нешта падобнае здарылася і ў матчы `Смаргоні`.

`Атрымайце ўсе!`. Такія жэсты лічацца непрыстойнымі і мусяць цягнуць адказ- насць. У якасці ілюстрацыі выкарыстаны фотаздымак футбаліста зборнай Украіны Дзяніса Гармаша ў адной з гульняў. Нешта падобнае здарылася і ў матчы `Смаргоні`.

І гэта яшчэ не ўсё. “Пасля заканчэння матчу трэнер каманды “Ліда” Максім Лычоў павёў сябе неадэкватна, штурхнуў трэнера каманды “Смаргонь” Паўла Бацюту, і абражаў нецэнзурнай лаянкай судзейскую брыгаду”, такую заўвагу зрабіў суддзя матчу.

Вось што ў пасляматчавым каментары сказаў трэнер “Ліды” Максім Лычоў (паведамляе fclida.by):

– Гульню зламалі суддзі. Нам удалося выраўняць гульню, зраўняць лік, але потым проста выдумляюць выдаленне Татарнікава. Суддзя падыходзіць да трэнера гасцей, яны раяцца і выдаляюць нашага форварда. Я не ведаю як гэта каментаваць, як і непрызначаны пенальці ў першым тайме. У мінулай гульні нам ставяць сумнеўную “кропку” за гульню рукой, а тут у стоадсоткавай гульні рукой не ставяць. Усе спрэчныя моманты ў бок гасцей. Такое судзейства было ў 80-90-х гадах, калі мы гулялі ў гасцях…

Галоўны трэнер “Смаргоні” Павел Бацюта пракаментаваў гульню так:

– Пасля няўдач у мінулых гульнях, падыходзілі да гэтай сустрэчы з грузам адказнасці. Нам было неабходна рэабілітавацца за мінулыя няўдачы, забілі чатыры мячы і перамаглі па праве. Прапусцілі два мячы, дазволілі саперніку зраўняць лік. У тых забітых галах у нас не вельмі добра згуляла абарона, а дакладней былі індывідуальныя памылкі абаронцаў. Пасля мы перабудаваліся, зрабілі акцэнт на атаку, што і дало плён. Задаволены тым, што тое, што было задуманае, пасля паказана і на полі. Выдаленне Татарнікава? Гэтае пытанне лепш адрасаваць суддзі.