Пераможцаў двух конкурсаў узнагародзілі ў Вілейцы 3 ліпеня. 

На раённы конкурс на лепшую кветкавую кампазіцыю “Твой і мой квітнеючы горад” удзельнікі мусілі прадставіць кампазіцыі з жывых кветак з разнастайнымі дэкараванымі элементамі (букеты, ікебана, пано, аплікацыі, вянкі, гірлянды).

Тут першае месца заняў Вілейскі рамонтны завод, другое і трэцяе – сярэдняя школа №5 Вілейкі і Вілейская ЖКГ адпаведна.

Лепшую паштоўку-плакат на тэму “Квітней ты, мой край Вілейскі, раён і народ багацей” стварылі ў сярэдняй школе №3 горада. Далей размясціліся творы Вілейскай гімназіі №1 “Логас” і сярэдняй школы №1.

Конкурсныя працы можна было пабачыць 2 ліпеня на свяце вуліцы Савецкай, і ўсе ахвотныя маглі прагаласаваць за ўпадабаныя. Прызы сімпатый гледачоў дасталіся рамонтнаму заводу і цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Ганны Новік.

Вызначылі лепшых яшчэ ў дзвюх намінацыях: “Самая маленькая і салодкая праца” (Ірына Бекеш) і “Самаму юнаму ўдзельніку” (Чурленскі сад-школа).