Да 1 ліпеня выразаць пагалоўе свіней павінны былі ў аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна. Такія рэкамендацыі дала раённая ветслужба.

У мясцовым райвыканкаме паведамляюць, што праблема пачалася ў Віцебскай вобласці, дзе ў мінулым годзе быў зарэгістраваны ачаг афрыканскай чумы свіней (АЧС). Атрымаць афіцыйнае пацвярджэнне, ці ззвязаная цяперашняя сітуацыя з АЧС, TUT.BY не ўдалося.

Звесткі аб падзяжы свиней паступалі з Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, Шчучынскага і Астравецкага раёнаў Гродзенскай вобласці і Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.

  Жыхары аграгарадка Будслаў Мядзельскага раёна паведамляюць, што тут “лютуе афрыканская чума свіней, ад якой павальна дохнуць свінні”. “У людзей на вуліцы 1 Мая загінула 8 свіней. Ужо каля тыдня там разбіраюцца спецыялісты рэспубліканскага маштабу”, – пісалі ў рэдакцыю TUT.BY у пачатку ліпеня.

Галоўны ветдоктар Мядзельскага раёна Станіслаў Ермаковіч назваць журналісту TUT.BY прычыну, па якой у раёне дохнуць свінні, не змог. “Разбіраемся”, – кажа ён. На пытанне пра вынік аналізаў адказаў: “Не магу па тэлефоне нічога казаць. Вы зразумейце, я не маю права”.

Так, ёсць чума ў Будславе”

Далей карэспандэнт прадстаўляўся жыхаром аграгарадка Будслаў Мядзельскага раёна. У Будслаўскім сельскім савеце кажуць: у раёне АЧС.

“Колькі разоў вісела аб’ява ў цэнтры Будслава каля крамы, два разы сходы жыхароў праходзілі, ветдоктар раённы хадзіў па хатах… Хіба на ўзроўні чутак можа быць такое? Так, ёсць чума ў Будславе, ёсць такое. Афрыканская чума свіней. Трэба калоць – такія патрабаванні раённай ветслужбы. Усё гэта трэба было рабіць да 1 ліпеня. Сабе нельга было нічога пакідаць, трэба было ўсё калоць. Прыходзьце ў сельсавет, пачытайце прадпісанне раённай ветэрынарнай службы, памятку – пазнаёмцеся з гэтымі дакументамі”.

 У сельсавеце паведамляюць, што на свінакомплексе ў суседнім сельсавеце – чума і свіней б’юць кожны дзень. Як мяркуецца, гаворка ідзе пра свінакомплексе сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Сваткі” (свінакомплексу ў СВК “Сваткі” няма, побач ёсць свінакомплекс “Брусы”, філіял Вілейскага камбікормавага заводу – “РГ”)

 “Цяпер на комплексе чума, свіней вось б’юць кожны дзень, сёння цэлую ноч (9 ліпеня – TUT.BY) білі, таму ветэрынарная служба там”.

Райвыканкам: “Ніхто сказаць не можа, ці ёсць чума менавіта ў вас”

Мясцовыя чыноўнікі кажуць, афіцыйных дадзеных аб тым, ёсць чума ці не, у іх не маецца, а таму лепш забіць свіней для мінімізацыі рызыкі. “Ніхто ж не можа сёння сказаць, чума там (У Будславе – TUT.BY) або не чума, менавіта ў вас. Ёсць пэўныя пытанні, вірусы, якія гуляюць.

Зыходзячы з таго, як развіваюцца падзеі ў раёне, [закалоць трэба] , каб потым не прыйшлося закопваць гэтую тушу. Лепш таварную жывёлу (80-100 кілаграм і больш) забіць ды пакласці ў маразільнік. Малыя няхай растуць.

Вас пакуль ніхто не прымушае, раю па-чалавечы, ёсць сур’ёзныя рэкамендацыі і проста так вам казаць не будзе. Сёння ні вы, ні я не можам сказаць, захварэюць вашы свінні заўтра-паслязаўтра ці не. Можа, у вас там менавіта і не будзе. Падчас гэтай спёкі, калі людзі пайшлі за ягадамі-грыбамі, ёсць вялікая рызыка. Праблема ўзнікае менавіта ў спякотнае надвор’е”.

 – А якая сітуацыя ў раёне? Былі знойдзеныя здохлымі дзікі?

 – Вы павінны, калі ходзіце ў лес, выконваць меры дэзінфекцыі – зрабіце дэзбар’ерчык (дыванок) пры ўваходзе. Сёння ў мяне няма папер, якія б пацвярджалі або абвяргалі гэта. Але ёсць такая верагоднасць, такое меркаванне. Ёсць пытанні, ёсць праблемы, але афіцыйнай паперы ў мяне няма, таму нічога не магу сказаць.

 – Гэта рэкамендацыя міністэрства?

 – Так, рэкамендацыя па барацьбе з АЧС.

 – Так чума ёсць у Мядзельскім раёне?

 – Гэта ёсць у Віцебскай вобласці.

 – У Віцебскай было ў мінулым годзе, цяпер у тым жа месцы?

 – Ну яно і засталося, так.

 – А чаму ў нас на свінакомплексе білі?

 – На свінакомплексе б’юць згодна з графікам мясакамбіната. Здаецца таварная жывёла. Навошта вы мяне пытаеце пра тое, што не трэба пытацца?

 Аб выніках аналізаў загінулых жывёл у райвыканкаме нічога канкрэтнага сказаць не могуць. “Калі ветслужба рэкамендуе, значыць, пэўныя сумневы ёсць”, – кажа чыноўнік.

Міністэрства ўхілілася ад прамых пытанняў

За афіцыйнымі каментарамі журналіст TUT.BY звярнуўся ў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Начальнік упраўлення кантролю за супрацьэпізаатычнай працай дэпартамента Іван Смільгіль перанакіраваў журналіста да намесніка дырэктара дэпартамента Міхаіла Арешкі. Той, у сваю чаргу, адправіў карэспандэнта да падначаленага, але потым коратка і няпэўна адказаў журналісту, а затым кінуў трубку тэлефона.

 На пытанне, ці ёсць чума ў Мядзельскім раёне, або ў іншых раёнах Беларусі, намеснік дырэктара дэпартамента сказаў: “У мяне інфармацыі аб тым, што чума ў Мядзельскім раёне, няма”.

 – А наогул, у Беларусі ёсць зараз АЧС?

 Замест адказу на гэтае пытанне Міхаіл Арэшка параіў звярнуцца да пастановы Савета міністраў № 758. “Там выразна распісана, хто якую і каму дае інфармацыю. Калі ў вас узніклі пытанні па канкрэтнай раёне, то трэба тэлефанаваць у мясцовы райвыканкам”.

Улетку мінулага года афіцыйна паведамлялася аб двух успышках афрыканскай чумы свіней: у прыватным гаспадарцы ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці і на свінакомплексе “Лучоса” у Віцебскім раёне. У выніку захворвання і прафілактычных мерапрыемстваў на большай частцы прыватных падворкаў Беларусі было выразана ўсё пагалоўе свіней.

Пішуць у каментарах:

mamanata78: “У Будслаў 2-5 ліпеня прыязджала некалькі тысяч чалавек з усёй Беларусі на фэст. Гэта была перастрахоўка. На сходзе перад фэстам ветурача ветліва паслалі, бо у мінулым годзе гэтую чуму ўжо праходзілі. І тады сапраўды многія панікавалі, у спякоту рэзалі, за бясцэнак прадавалі. У гэтым годзе амаль ніхто не прыслухаўся да “парадаў” ветдоктара. Сёння ўжо 10, свінні ў вёсцы пагалоўна не дохнуць. А з аналізамі там усё ж такі цямняць. Пра свінакомплекс не скажу, гэта амаль 40 км ад нас”.

Наталля: “Не хачу нікога засмучаць, але на мінулым тыдні ў гэтым жа Мядзельскім раёне (у 20км ад Будслава) былі знойдзены два мёртвыя дзікі. Так што ўсё дрэнна”.