Па прыбыцці на месца здарэння следча-аператыўнай групы ў адным з дамоў знайшлі труп 66-гадовай мясцовай жыхаркі і яе 59-гадовага суседа. У ходзе адпрацоўкі прылеглай тэрыторыі знайшлі трэці труп мужчыны, жыхара Мінска.

– Паводле папярэдняй версіі ўстаноўлена, што 51-гадовы мінчанін на глебе канфлікту нанёс сваёй сваячцы нажавыя раненні, а ў яе суседа стрэліў са сваёй паляўнічай стрэльбы. Пасля чаго застрэліўся сам, – паведаміла афі­цый­ны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

З месца здарэння забралі розныя аб’екты, якія сведчаць аб дачыненні загінулага мінчаніна да здзяйснення злачынстваў.

Зараз апытваюцца сведкі, жыхары вёскі, забраныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы прылады злачынства, у тым ліку і зарэгістраваная на падазраванага зброя. Прызначаныя неабходныя экспертызы.

Вілейскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа па факце забойстваў дзвюх асоб, учыненых з асаблівай жорсткасцю.