Ад 27 па 29 чэрвеня ў Маладзечне праходзіў чэмпіянат Мінскай вобласці па пляжным валейболе.

Вызначыліся ў ім прадстаўнікі Мядзельскага раёна. Андрэй Русак і Аляксей Капусцін занялі першае месца. Атрымалі кубак і дыплом Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.