На Мядзельшчыне 19 ліпеня пройдзе першая ваенна-гістарычная рэканструкцыя “Нарачанскі набат”, прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны на ўсходнім фронце.

У часе мерапрыемства ля вёскі Занарач адбудзецца ўрачыстае адкрыццё памятнага знака сібірскім стралкам, якія загінулі ў Нарачанскай аперацыі 1916 года, прэзентацыя манаграфіі “Іркуцк і іркуцяне ў Першай сусветнай вайне”, агляд фартыфікацыйных збудаванняў і іншае.

Сама ваенна-гістарычная рэканструкцыя падзей Першай сусветнай пройдзе ля вёскі Пасынкі.

Пачатак – у 16.30, паведаміла галоўны захавальнік фондаў Мядзельскага музея народнай славы Наталля Бурак.