Мясцовым рэкамендуюць калоць свіней.

Аднак вяскоўцы не ведаюць, з чым звязаны гэты выпадак.

Жыхарка Будслава Галіна:

– У адной гаспадыні па вуліцы 1 Мая некалькі тыдняў таму загінула 8 ладных свінак. Прыязджалі ветспецыялісты. Свіней вывезлі, закапалі.

Потым быў сход. На ім рэкамендавалі большых свіней рэзаць. Аднак многія гэтай рэкамендацыі не паслухаліся. Бо ўзгадалі падзеі мінулага года, калі на фоне хвалі чутак пра афрыканскую свіную чуму ў Беларусі таксама агітавалі калоць свіней –  і людзі, у спякоту, не ведаючы, што рабіць з мясам, калолі.

Што да прычыны падзяжу свіней, то раней казалі, што, можа, чума, цяпер кажуць, што, магчыма, кармамі атруціліся. А ці ведае хто дакладна?

Іншая жыхарка Валянціна кажа, што ў іх пакуль усё ціха:

– Не, няма тут у нас чумы. Усё ціха. Кожны забівае свіней, як хоча. Некалькі тыдняў таму быў сход, але прафілактычны. Прыходзілі спецыялісты, казалі, каб мы дыванкі перад хлявом клалі.

Афіцыйнай інфармацыі “РГ” не далі.

“10 вёсак і свінакомплекс згубілі”. Афрыканская чума свіней дабралася да межаў нашага рэгіёна – яна ў Пастаўскім раёне

Вяскоўцы паведамляюць пра падзеж свіней у Мядзельскім і Астравецкім раёнах