Японскія дзеці, якія пацярпелі ад аварыі на АЭС “Фукусіма”, прыедуць на аздараўленне ў “Зубраня”.

Адпачываць ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры яны будуць з 23 па 31 ліпеня і з 1 па 9 жніўня. Агулам на Нарач прыедуць 32 хлопчыкі і дзяўчынкі з Японіі.

Такі візіт арганізуецца трэці год запар. Падчас яго юныя японцы не толькі адпачываюць, аздараўліваюцца і знаёмяцца з беларускімі традыцыямі ў дзіцячым цэнтры, але і наведваюць адметныя мясціны Беларусі.