Жыхар вёсцы Цна Асіпавіцкага сельсавета скаціну рыхтуе на продаж.
– Наколькі я ведаю, – расказаў спадар Леанід, – што забіваць свіней у двары на продаж афіцыйна забаронена. Ці так гэта? І што рабіць нам, суседзям, калі кожны дзень чуем пах і віск свіней?
Адказвае галоўны ветэрынарны доктар Вілейскага раёна Іосіф Танковіч:
– Забой скаціны ў дварах уласных дамоў на продаж забаронены, згодна з пастановай Савета Міністраў ад 25 жніўня 2013 года.
– Што датычыцца канкрэтнага падвор’я ў вёсцы Цна, – працягвае Іосіф Танковіч, – то я пра яго ведаю. Не адзін раз мы туды выязджалі. Там усё чысценька, няма ніякіх пахаў. Наколькі ведаю, гаспадар не трымае там свіней, а прывозіць з Маладзечна.
– Мяркую, што суседзі з вамі не пагодзяцца, што там усё добра.
– Гэта іх права. Калі яны бачаць парушэнні, хай тэлефануюць мне, або ў міліцыю.
– Скажыце, а дзе ў такіх выпадках калоць свіней?
– Для гэтага ёсць санітарная бойня ў вёсцы Даўгінава. Закалоць адну свінку гаспадарам будзе каштаваць 300 тысяч рублёў плюс выдаткі на транспарт.
Як мяняліся цэны на свініну цягам пяці гадоў?
Інфаграфіка Настассі РОЎДЫ