Ад 4 па 18 ліпеня ў дзіцячым цэнтры “Надзея” на Вілейшчыне ажыццявілі сумесны міжнародны праект. Партнёрам стала грамадская арганізацыяй “Stand international” з Шатландыі.

Адтуль прыехалі 18 валанцёраў пад кіраўніцтвам Алана Бара. Займаліся яны забаўляльнай і адукацыйнай працай з дзецьмі. У першай групе было 32 дзіцяці з Нароўлі і Вілейкі.

А з 14 па 17 ліпеня ў цэнтры аздараўляліся выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва і іх бацькі. Усяго – 10 чалавек.

– Валанцёры з Шатландыі разам з супрацоўнікамі нашага цэнтра ладзілі для іх заняткі ў гуртках, цікавыя гульні, вазілі купацца на Вілейскае вадасховішча, каталі на катамаранах і лодцы, – расказала вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю “Надзеі” Таццяна Майсак