Новы басейн, экскурсіі па месцах баёў, дапамога маладым інвалідам. Грошы на гэтыя праекты – вынік перамогі ў конкурсе.

Ужо трэці год Ніжагародская інжынірынгавая кампанія “Атамэнерга­праект” ладзіць конкурс дабрачынных праектаў. Сёлета ў конкурсе ўпершыню ўдзельнічалі арганізацыі Астра­вецкага раёна − “НІАЭП”, генеральны праекціроўшчык і генеральны падрадчык Беларускай АЭС.

Конкурс праводзілі для падтрымкі ініцыятыў у вырашэнні актуальных сацыяльных праблем.

З Астраўца для ўдзелу дасылалі сем заявак, тры з іх увайшлі ў лік пераможцаў.

Грант у 500 тысяч расійскіх рублёў (каля 150 мільёнаў рублёў) атрымае Астравецкая раённая бальніца.

Бальнічны праект “За здаровы лад жыцця” перамог у намінацыі “Маладое пакаленне”.

Як распавёў намеснік галоўнага доктара бальніцы Уладзімір Мажэйка, грошы пойдуць на рэканструкцыю басейна ў аддзяленні рэабілітацыі.

− Гэтых сродкаў хопіць на рэкан­струкцыю чашы, − патлумачыў Уладзімір Часлававіч. − Плануем таксама ўкласці сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці.

У гэтай жа намінацыі ў лік пераможцаў увайшоў праект тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання “Акно ў свет”. На рэалізацыю праекта выдаткавалі 160 тысяч расійскіх рублёў (48 мільёнаў рублёў). Іх рэалізуюць на праграму для маладых інвалідаў.

Праект раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Сцяжынкай вайны. Дарогамі Перамогі” стаў пераможцам у намінацыі “Культура і спорт”. Як распавяла дырэктар цэнтра Наталля Сянюць, на атрыманыя 150 тысяч расійскіх рублёў (45 мільёнаў рублёў) астравецкія школьнікі змогуць паехаць па месцах баявой славы.

На рэалізацыю кожнага праекта ёсць паўгода. Усяго астравецкія арганізацыі атрымалі 243 мільёны на гэтыя тры праекты.

На конкурс паступіла 101 заяўка ад 81 установы. Конкурс праводзіўся ў намінацыях “Маладое пакаленне”, “Экалогія”, “Культура і спорт”, “Патрыятычныя ініцыятывы”.