Трагедыя здарылася раніцай 24 ліпеня. Ад атрыманых пры падзенні траўмаў дзіця памерла ў бальніцы.

Начальнік Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта Андрэй Рэзін распавёў “Рэгіянальнай газеце”:

– 22-гадовай маці хлопчыка ў гэты злапомны чацвер тэрмінова трэба было пайсці да доктара. У жанчыны было двое сыноў. Аднаму – два гады, другому – тры з паловай. Браць іх з сабой было цяжка. Перад тым, як сысці з хаты, яна патэлефанавала мужу, які знаходзіўся на працы. Папярэдзіла, што ненадоўга сыдзе, сказала, што ўсё ў парадку, дзеці спяць. Пакінула іх адных.

Літаральна праз гадзіну яе мужу патэлефанавалі і сказалі, што малодшы сын вываліўся з акна. 23-гадовы бацька тэрмінова прыехаў дадому. Старэйшы сын знаходзіўся ў кватэры, малодшага нідзе не было. Усе вокны ў кватэры былі зачыненыя.

Што адбылося ў гэты дзень, дадумваць не будзем.

Па словах Андрэя Рэзіна, праверка павінна ўсталяваць прычыну трагедыі і абставіны таго, што адбылося.

Па факце здарэння праверку праводзіць Смаргонскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Рэзін заклікае ўсіх бацькоў не пакідаць адных маленькіх дзяцей.

– Не пакідайце іх “нават на хвіліначку”, потым будзе немагчыма нічога паправіць, – просіць начальнік Следчага камітэта.