Стварылі яго пры Вілейскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

– “Крызісны пакой” прызначаны для аказання дапамогі жанчынам (у тым ліку з дзецьмі), якія знаходзяцца ў крызісным, небяспечным для здароўя і жыцця стане, – паведаміла псіхолаг установы Ірына Рэут. –  Гэта тыя, якія падвергліся хатняму гвалту, сталі ахвярамі гандлю людзьмі, катастроф, стыхійных бедстваў і тэрарыстычных актаў.

Тут можна знаходзіцца не больш за 10 дзён, аднак гэты тэрмін можа быць падоўжаны ў выпадку крайняй неабходнасці.  

Звяртацца можна ў аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі цэнтра (Вілейка, вул. Маркава, дом 49, кабінет № 2). Альбо патэлефанаваць па нумары: 5-45-31.

Аддзяленне працуе ў будныя дні з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін. Таксама можна кругласутачна звяртацца ў дзяжурную частку райаддзела ўнутраных спраў па нумары 102.