Паводле дадзеных Белстата, у 2013 годзе дыягназ “алкагалізм” і “алкагольныя псіхозы” паставілі 21 722 чалавекам. Гэта найменшы паказчык за апошнія гады.

Пры пераліку на 100 тысяч насельніцтва найбольшая колькасць новых хворых на Гродзеншчыне (273 чалавекі) і Магілёўшчыне (261 чалавек).

Агулам жа на ўліку стаіць 190 609 алкаголікаў. Ізноў такі, найбольшыя лічбы на Гродзеншчыне і Магілёўшчыне.

Што да гендарнага балансу, то сярод хворых на алкагалізм 18% — жанчыны.

Ягор МАРЦІНОВІЧ, “Наша ніва“.