У панядзелак, 28 ліпеня, толькі ў асобных раёнах – кароткачасовыя дажджы, навальніцы, паведамляе сайт Белгідрамета.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15.. +20, максімальная днём +30.. +33°C.

29–30 ліпеня (аўторак–серада) сінаптычная сітуацыя істотна не зменіцца: у асноўным надвор’е будзе вызначаць антыцыклон. Толькі на поўначы краіны, а днём 30 ліпеня ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах адаб’ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронта.

29 ліпеня тэмпература паветра мінімальная ноччу +13.. +20°C, максімальная днём +28.. +33°C.

30 ліпеня тэмпература паветра мінімальная ноччу +14.. +20, максімальная днём +28.. +34°C.

Сайт Gismeteo.by дэпрэсіўна прарочыць, што тэмпература +30 захаваецца ў Мінску цягам 10 дзён да 6 жніўня.