Пачалі дзейнічаць некаторыя палажэнні закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях бяспекі дарожнага руху”.

У прыватнасці, папраўкі датычацца перавышэння хуткасці, зафіксаванага аўтаматычнымі прыборамі. Калі кіроўца перавысіў хуткасны рэжым на 1020 км/г, накладаецца штраф 0,5 базавай велічыні (адна базавая велічыня цяпер складае Br150 тыс.), на 20-30 км/г  2 базавыя, на 3040 км/г  4, звыш 40 км/г  6.

Пры гэтым калі парушэнне зафіксавана менавіта аўтаматычнай камерай, то прынцып паўторнасці пры накладанні штрафу не дзейнічае.

Акрамя таго, за невыкананне патрабавання супрацоўніка міліцыі аб спыненні транспартнага сродку  штраф ад 2 да 8 базавых велічынь, а за неаднаразовае невыкананне такіх  ад 3 да 10 базавых велічынь або пазбаўленне правоў тэрмінам да 6 месяцаў.

За дзеянні, што прывялі да пераследу супрацоўнікамі міліцыі,  ад 5 да 20 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў на два гады (або без пазбаўлення).

Таксама папраўкі прадугледжваюць увядзенне аўтаматычнай фотафіксацыі парушэнняў правіл паркоўкі.

Як паведамляў раней начальнік ДАІ Мінска Дзмітрый Карзюк, некалькі такіх прыбораў ужо тэсціруюцца ў сталіцы. Ён таксама адзначыў, што закон дае дарожнай міліцыі тры месяцы на тое, каб падрыхтавацца тэхнічна да запуску фотафіксацыі парушэнняў правіл паркоўкі. Фактычна гэта сістэма павінна пачаць працаваць у кастрычніку 2014 года.

За парушэнне правіл паркоўкі або неправамерную паркоўку на месцы для інвалідаў, зафіксаваныя аўтаматычнымі камерамі, будзе накладацца штраф 1 базавая, а для велікагрузнай тэхнікі  3 базавыя велічыні.

БелТА.