Выставу “Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна і свет сёння” адкрыюць а 16-й гадзіне 2 жніўня.

Пройдзе яна ў зале выстаў імя Сілівановіча краязнаўчага музея. Выстава прымеркаваная да стагоддзя пачатку Першай сусветнай. Прадставіла яе грамадская арганізацыя “Беларускі Зялёны Крыж”.

Гэта выстава стала вынікам гадавой працы 38 мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны. Яны – удзельнікі міжнароднага культурна-асветніцкага праекта з аднайменнай назвай.

“Рэгіянальная газета” пісала год таму пра гэты праект. А таксама пра тое, як мастакі знаёміліся з падзеямі Першай сусветнай вайны ў Вілейскім, Смаргонскім і Мядзельскім раёнах.

– Вынікам праекта сталі працы ўдзельнікаў і выстава, – кажа навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Надзея Аўдзей. – На ёй адлюстраваныя падзеі пачатку 20-га стагоддзя, а таксама погляд мастака на водгукі той трагедыі ў сённяшнім дні.

Чытайце на гэту тэму таксама:

26.08.2013  Прайшоў пленэр мастакоў па месцах Першай сусветнай