Гаспадары раніцай з’ехалі з дома. Калі вярнуліся ўвечары, то ўбачылі, што ў доме пабываў чужы. Плёнка, якой была зацягнутае акно ў калідор,  была разарваная.

Злодзей прыхапіў памідоры, яйкі, палку сальцісону, бутэльку віна. Галоўнай здабычай стаў ноутбук з 3G-мадэмам.

Агулам страты вяскоўцаў перавысілі чатыры мільёны 300 тысяч рублёў, расказаў следчы Вілейскага райадзела Следчага камітэта Беларусі Яўген Юшкевіч.

Злодзея шукаюць.