ВАП спыніла дасудовае расследаванне аб смерці Вайніцкага, аднак на лаву падсудных сядзе яго хаўрусніца – бухгалтар віленскага муніцыпальнага бюджэтнага прадпрыемства Biudzetiniu įmoniu buhalterine apskaita (“Бухгалтарскі ўлік бюджэтных арганізацый”). Справа бухгалтара, якая падазраецца ў крадзяжы маёмасці, ўжо перададзеная ў суд, піша газета Lietuvos rytas.
Калі 6 сакавіка мінулага года ў падвале аднаго з дамоў ў Вільні было знойдзена цела 52-гадовага Вайніцкага, у сувязі з яго смерцю было мноства розных версій.
Рукі і ногі мужчыны былі звязаныя, рот заклеены ліпкай стужкай, перад смерцю ён скардзіўся блізкім і супрацоўнікам на пагрозы, што паступаюць яму.
Пракуроры ўстанавілі, што Вайніцкі пакончыў з сабой такім незвычайным спосабам, калі сталі правяраць яго дзейнасць ў сярэдняй школе імя Скарыны. Высветлілася, што ў яго былі непрыемнасці са сродкамі, якія выдзяляліся школе. Стала вядома не толькі аб нястачы грошай, якія выдзелілі з фондаў Еўрасаюза, але і пра нястачу сродкаў, якія школа атрымлівала з муніцыпалітэта. Пра гэта паведаміў партал ru.delfi.lt.
Карэспандэнт “Рэгіянальнай газеты” незадоўга да загадкавай смерці Вайніцкага сустракалася з ім у Вільні.
“Я магу ганарыцца Беларуссю”. Апошняе інтэрв’ю Рамана Вайніцкага
У Вільні зноў працуе беларуская гімназія (+відэа)