4 жніўня апоўдні ў Ашмянах па вуліцы Чырвонаармейскай пачаўся пажар. Дом быў нежылы. Вокны і дзверы забітыя дошкамі.

У гэты дзень мужчына без пэўнага месца жыхарства прабраўся туды. Ён быў п’яны, заснуў з цыгарэтай.

Служба МНС, якая прыбыла на месца пажару, выратавала мужчыну, аказала першую медыцынскую дапамогу. Яго шпіталізавалі з дыягназам атручэнне прадуктамі гарэння. Апёкаў ні скуры, ні дыхальных шляхоў у мужчыны не было. Цяпер яго стан стабільны.

У выніку пажару пашкоджаныя сцены ўнутры дома, часткова дах. Пра гэта расказаў інспектар Ашмянскага РАНС Сяргей Золаў.