У артыкуле ўсе месцы ў рэгіёне, дзе дазволена купацца і ад адпачынку на якіх варта ўстрымацца.

МАЛАДЗЕЧНА. Пад забаронай застаецца гарадскі пляж на рацэ Уша. Дазволена купацца толькі на пяці ўзаконеных пляжах:

Удранка (Радашкавічы), каля санаторыя “Сасновы Бор”, ля дома адпачынку “Алеся”,  фермерская гаспадарка“Цвецень”, пасёлак Беразінскае.

ВІЛЕЙКА. У раёне зацверджаныя тры месцы масавага адпачынку на вадзе. Адно з іх – на Вілейскім вадасховішчы ў раёне выратавальнай станцыі, другое – на Віліі па вуліцы Савецкай у горадзе (пляж “Сонечны”). А трэцяе – на сажалцы ў вёсцы Асіпавічы.

ВАЛОЖЫН. Валожыншчына сёлета можа пахваліцца чысцінёй і прыдатнасцю сваіх пляжаў для адпачынку жыхароў раёна. У Валожынскім раёне для адпачынку і купання абсталяваныя тры месцы: “Жоўты бераг”, што на рацэ Заходняя Бярэзіна (паблізу вёскі Буні), Валожынскае вадасховішча (вёска Гардынава),  Вадаём на рацэ Валмянка, што ў Івянцы.

МЯДЗЕЛ. На Мядзельшчыне налічваецца 11 месцаў для купання. 10 з іх – у курортнай зоне і адно – у Мядзеле (гарадскі пляж).

У раёне ёсць 20 месцаў адпачынку (пераважна гэта турысцкія стаянкі). Там таксама дазваляецца купацца. 

АСТРАВЕЦ. У Астравецкім раёне абсталяванае толькі адно месца для адпачынку і купання – Янаўскае вадасховішча. І купацца на ім не забаронена.

АШМЯНЫ. На Ашмяншчыне таксама толькі адно дазволенае месца масавага адпачынку. Гэта зона адпачынку ў квартале Будаўнікоў. Там забароны на купанне няма.

СМАРГОНЬ. У Смаргоні дазволена купацца толькі ў зоне адпачынку, што па вуліцы Маладзёжнай.