“Гарачае надвор’е і адсутнасць ападкаў справакавалі ў Беларусі ўзнікненне і распаўсюд лясных і тарфяных пажараў. Каб прадухіліць лясныя і тарфяныя пажары і гарантаваць бяспеку знаходжання грамадзян у лясах, уведзены забароны на наведванне лясоў ва ўсіх абласцях краіны”, – адзначыла прэс-сакратар.

Згодна з Лясным кодэксам, забарону на наведванне лясоў, у тым ліку ўезд механічных транспартных сродкаў у лясы і на тарфянікі (акрамя тэхналагічнага транспарту лясгасаў), упаўнаважаныя ўстанаўліваць органы мясцовай выканаўчай улады (райвыканкамы) у сувязі з надыходам высокай пажарнай небяспекі ў лясах.

У перыяд дзеяння забароны дазваляецца праязджаць на аўтатранспарце толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да ўладкаваных месцаў адпачынку.

Распальванне вогнішчаў у лясах і на тарфяніках на гэты перыяд забаронена.

На час дзеяння забароннага перыяду зачыняюцца ўсе шлагбаўмы на з’ездах з дарог у лясы, пры неабходнасці могуць ўстанаўлівацца шыльды з інфармацыяй аб забароне наведвання лясы і мерах адказнасці за яе парушэнне.

КАРТА небяспекі пажараў у лясах Беларусі

Белгідрамет апублікаваў у сваім твітары карту меркаваных пажараў у лясах Беларусі.

Чырвоным колерам пазначаныя месцы, дзе надзвычайная пажаранебяспека, зялёным – дзе нядаўна прайшлі залевы і, адпаведна, не павінна асабліва гарэць.

“Наша ніва” паводле БелТА.