Цяжка паверыць, але ў Беларусі яшчэ ёсць месцы, куды дагэтуль не правялі электрычнасці. Мы едзем да людзей, якія пасля заходу сонца запальваюць свечкі ды карасінавую лямпу – газніцу.
Афіцыйна электрыфікацыя ў Беларусі скончылася яшчэ ў 1967 годзе, але на Астравеччыне, на хутарах Вусцізер’е і Старая Рудня, яна ніколі і не пачыналася.
Відэа знята ў межах праекта “Белсат ТВ” “Аўтаспынам па Беларусі”.