Аварыя адбылася 7 жніўня а дзявятай гадзіне вечара на перакрыжаванні вуліц Лясная-Заслонава.
Матацыкліст не справіўся з кіраваннем спартыўнага матацыкла і сутыкнуўся з грузавіком ЗІЛ. Кіроўцу матацыкла раней пазбавілі правоў. Але гэта не перашкодзіла яму сесці за руль.
38-гадовы матацыкліст памёр на месцы здарэння. У кіроўцы грузавіка траўмаў няма.
Зараз высвятляюцца абставіны аварыі. Аб гэтым расказаў следчы Следчага камітэта Раман Арцем’еў.