Тыя бацькі, чые дзеці пойдуць першы раз у першы клас, ужо атрымалі спіс рэчаў, неабходных першакласніку. “Рэгіянальная газета” высветліла, якую суму варта падрыхтаваць бацькам перад паходам па магазінах.
− Спіс мы складаем разам з настаўнікамі пачатковых класаў, − кажа Іна Шыянок, псіхолаг маладзечанскай СШ №5. − Ён сапраўды неабходны, бо на кожнай сустрэчы з бацькамі будучых першакласнікаў абавязкова ўзнікаюць пытанні наконт таго, што пакласці ў ранец дзіцяці.
– Вядома, – працягвае яна, – мы даём толькі агульныя рэкамендацыі. Бацькі ўжо самі выбіраюць, дзе і па якім кошце набываць рэчы. Напрыклад, даём парады пра тое, каб у ранцы былі шырокія лямкі. А ручкі для пісьма – рабрыстай формы. Менавіта такой дзіцяці зручней усяго будзе пачынаць пісаць.
Праграма навучання таксама мяняе набор неабходных рэчаў. Некаторыя настаўнікі вучаць дзяцей лічыць разам з лічыльнымі палачкамі, некаторыя – без. Гэтыя дробязі абгаворваюцца пры паступленні ў канкрэтны клас.
Інфаграфіка Настассі Роўды.
У маці першакласніцы валасы сталі дуба
Спіс значна падаражэў пасля таго, як у школах увялі дзелавы стыль адзення. Школьная форма, хоць яе і часцей за ўсё можна набываць на любы густ і кошт, дадала клопату бацькам. Сёлета на форму давядзецца патраціць 1,5-2 мільёны.
Маці першакласніцы Святлана падзялілася сваімі ўражаннямі ад паходу па магазінах за школьнай формай і прыналежнасцямі:
− Паглядзела ў магазінах і на рынку сарафан, блузку для сваёй дачкі. У мяне валасы на галаве сталі дуба, калі я ўбачыла цэны! Блузка для дзяўчынкі ў некаторых з іх каштуе як адзенне для дарослага! Канешне, усё прыгожае, аднак жа дзеці растуць, усё даводзіцца купляць кожны год.
Канцылярскія тавары разам з формай зацягнуць каля мільёна. Вядома, выніковая сума залежыць ад таго, куды вы хадзілі за абноўкамі – на рынак ці ў краму.
Мы праводзілі свае падлікі ў адной з дзяржаўных крамаў Маладзечна. Дарэчы, летась па такіх жа падліках “Рэгіянальнай газеты” сабраць першакласніка ў школу каштавала ў сярэднім два мільёны рублёў. Па сёлетніх падліках гэта абыдзецца ў тры мільёны.
Што трэба набыць да школы
Спіс, па якім мы вялі падлікі, можна знайсці на сайтах маладзечанскіх школ. У яго ўваходзяць два сшыткі ў вялікую клетку, тры сшыткі ў вузкую лінейку, папка для сшыткаў, абгорткі для кніг і сшыткаў, закладкі, два блокі для чарчэння ці для малявання, вялікі набор каляровай паперы і кардона, каляровыя алоўкі (не менш за 12 штук), набор фламастараў.
У пенале павінна быць дзве ручкі, два простыя алоўкі, лінейка, тачылка, ласцік. Таксама нажніцы у чахле, клей ПВА, клей-аловак, пэндзаль для клею і для фарбаў, акварэльныя фарбы, кубачак-невылівайка, пластылін, кляёнка, 30 файлаў, кнопкі ці сашчэпкі.
З сабой трэба ўзяць і дзве расфарбоўкі, настольную гульню. Не забудзьцеся купіць спартыўную форму і абутак.
У спісе не ўказаны ранец ці заплечнік, школьная форма, зменны абутак, туфлі ці сандалікі, у якіх ваша дзіця будзе хадзіць у школу. Але іх мы таксама ўзялі ў разлік.
Падрабязная табліца з коштамі.
Пералік прадметаў |
Дарагія пакупкі (у рублях) |
Танныя пакупкі (у рублях) |
Канцылярскія тавары |
||
Два сшыткі ў вялікую клетку |
750 (2=1500) |
750 (2=1500) |
Тры сшыткі ў вузкую лінейку |
750 (3=2250) |
750 (3=2250) |
Папка для сшыткаў |
24600 |
21400 |
Два блокі для чарчэння ці для малявання |
27550 (2=55100) |
9850 (2=19700) |
Вялікі набор каляровай паперы і кардона |
10150 |
5400 |
Каляровыя алоўкі (не менш за 12 штук) |
47450 |
12300 |
Набор фламастараў |
40750 |
8000 |
Пенал (дзве ручкі, два простыя алоўкі, лінейка, тачылка, ласцік) |
78000 (6450+3700+4700+1600+5000) (12900+7400+4700+1600+5000) |
8550 (1700+1500+1700+4950+2700) (3400+3000+1700+4950+2700) |
Нажніцы у чахле |
19700 |
11350 |
Клей ПВА, клей-аловак |
11050, 11300 |
4750, 6750 |
Пэндзаль для клею і для фарбаў (тонкі, тоўсты) |
5000, 2400, 4500 |
5000, 2400, 4500 |
Акварэльныя фарбы |
30000 |
12000 |
Кубачак-невылівайка |
4700 |
4700 |
Пластылін |
37350 |
13750 |
30 файлаў |
400 (30=12000) |
400 (30=12000) |
Кнопкі ці шчэпкі |
5950 |
5200 |
Дзве расфарбоўкі |
22500 (2=45000) |
2250 (4500) |
Настольная гульня |
210000 |
53000 |
Абгорткі для кніг і сшыткаў |
8500 |
4800 |
Сума |
658100 |
230990 |
Адзенне і абутак |
||
Спартыўная форма |
316250 |
196100 |
Красоўкі |
178000 |
98000 |
Школьная форма |
||
Спадніца і камізэлька |
240000 |
240000 |
Блузка |
243000 |
163000 |
Сарафан |
240000 |
160000 |
Зменны абутак |
||
Тапкі |
75000 |
75000 |
Сандалі |
160000 |
125000 |
Ранец |
442750 |
100700 |
Туфлі для хлопчыка |
355000 |
270000 |
Туфлі для дзяўчынкі |
290000 |
240000 |
Сума |
2,324,000 |
1,667,800 |