Аляксандр Лукашэнка даў дабро на прызначэнне Фёдара Дамаценкі генеральным дырэктарам Мінскага трактарнага завода. Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Ад 4 верасня 2010 года па сакавік 2012 года Фёдар Дамаценка ўзначальваў вертыкаль Маладзечанскага раёна. Апошні час працаваў памочнікам Прэзідэнта – галоўным інспектарм па Мінску.

Фёдар Дамаценка

Фёдар Дамаценка

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1957 года ў Новаўзенскім раёне Саратаўскай вобласці (Расія). Жанаты. Мае дваіх дзяцей – сына і дачку.

У 1983 годзе закончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут.

Распараджэннем старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 3 верасня 2010 года назначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама. Зацверджаны на пасадзе 4 верасня 2010 года на пазачарговай сесіі маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў.

Да гэтага прызначэння працаваў першым намеснікам генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання “БелАЗ” (Жодзіна).

Фёдар Дамаценка змяніў на пасадзе гендырэктара МТЗ Уладзіміра Валчка, які прапрацаваў рулявым трактарнага завода крыху больш за паўтары гадоў. У апошнія час Мінскі трактарны завод сутыкнуўся са складанасцямі збыту сваёй тэхнікі, паведамляе партал TUT.by.

Гэтым жа рашэннем Прэзідэнт даў згоду на назначэнне Мечыслава Гоя старшынёй Гродненскага гарвыканкама. Ён дагэтуль дзесяць гадоў кіраваў Смаргонскім райвыканкамам.

Чытаць яшчэ:

Фёдар Дамаценка планаваў працаваць у Маладзечне да 2015 года

Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Фёдар Дамаценка прызначаны памочнікам прэзідэнта (+фота)