Чакаецца пераменная воблачнасць, Ноччу па захадзе, раніцай і днём па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Днём у асобных раёнах град.

Падчас навальніц вецер месцамі шквалісты. Тэмпература ноччу +14..+20°C, ноччу ад +21 па захадзе і +32 па ўсходзе краіны.

13 жніўня ноччу па паўднёва-ўсходняй палове, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу ў асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу +11..+17°C, днём +22..+28°C.

14 жніўня надвор’е вызначае актыўны атмасферны фронт, які ідзе з паўднёвага захада Еўропы. На большай частцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы, навальніцы, падчас навальніц парывісты вецер. Тэмпература ноччу +11..+18°C, днём +22..+29°C.