У рэдакцыю прыйшоў ліст. У ім чытач піша пра тое, як яму нязручна шпацыраваць па вуліцах.

Многія маладзечанцы радуюцца чысціні і зеляніне ў горадзе, за чым сочаць камунальныя служ­бы.

Але чытача, “дубіну пад 195 сантыметраў”, азеляненне зусім не радуе. Галіны з дрэў звісаюць вельмі нізка. “Трэба сагнуцца ў тры пагібелі”, каб прайсці па тратуары і не падрапаць твар.

Хто павінен падразаць галінкі? Чаму гэта не робяць? Чытач шукае адказ.

Адказвае спецыяліст

Тлумачыць інжынер вытворча-прамысловага  аддзела “Камунальніка” Дар’я Літвіновіч:

− Работы па падрэзцы галін дрэў у горадзе праводзяцца. Займаецца гэтым зялёнапаркавая гаспадарка. Падрэзка ідзе адразу пасля вегетацыйнага перыяду, з кастрычніка па май.