Яна нарадзілася ў 1924 годзе ў Нью-Ёрку і яе сапраўднае імя Бэці Джоан Перская, паведамляе “НН“. Яна – дачка яўрэйскіх эмігрантаў. Маці паходзіла з Румыніі (пасля разводу бацькоў Ларэн узяла прозвішча маці).

Бацька – Вольф Уільям Перскі – нарадзіўся ў Нью-Джэрсі, а ягоныя бацькі паходзілі з Вішнева (сёння – Валожынскі раён), а сама Бэці-Ларэн прыходзілася стрыечнай сястрой іншаму вядомаму ўраджэнцу Вішнева – 9-му прэзідэнту Ізраіля Шыману Перэсу.

Ларэн Бэкал пачынала кар’еру ў якасці мадэлі, у 19 гадоў знялася разам са знакамітым акцёрам Хамфры Богартам, за якога неўзабаве выйшла замуж, у сваёй першай карціне “Мець або не мець” (1944). Потым была экранізацыя рамана Рэйманда Чандлера “Глыбокі сон” (1944), яна сыграла ў фільме Вівіян Стэрнвуд.

Таксама Бэкал знялася ў 1953 годзе з Мэрылін Манро ў фільме “Як выйсці замуж за мільянера”. Пасля смерці Богарта ў 1957 годзе была заручана з Фрэнкам Сінатрам, затым выйшла замуж за лаўрэата “Оскара” Джэйсана Робардса. У 2009 годзе Ларэн Бэкал была ўзнагароджана “Оскарам” за ўклад у развіццё кіно.

kinopoisk.ru

kinopoisk.ru

Паводле “Нашай нівы”.

Больш фота Ларын Бэкал: kinopoisk.ru.