“Тыдзень пройдзе пад знакам атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы, таму без дажджоў не абыдзецца. У першай палове тыдня месцамі прашумяць кароткачасовыя навальнічныя дажджы”, – сказаў ён. 

У аўторак мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе 10–16°С, максімальная днём 20–25°С, па паўднёвым усходзе да 27°С. У сераду ноччу чакаецца 10–16°С, днём 19–25°С, па паўднёвым усходзе да 28°С.

Самы непагодлівы дзень чакаецца ў чацвер, калі надвор’е будзе абумоўлена актыўным атмасферным фронтам.

На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15–20 м/с. Мінімальная тэмпература паветра ноччу 9–16°С, максімальная днём 19–25°С; па паўднёвым усходзе ноччу 17–18°С, днём 27–29°С.

У пятніцу ноччу на большай частцы тэрыторыі захаваюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, але днём – з адходам атмасфернага фронту і ростам атмасфернага ціску – яны спыняцца на большай частцы краіны, за выключэннем усходніх раёнаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 8–15°С, максімальная днём 18–24°С.

У суботу чакаецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу 7–13°С, днём 20–26°С.

У нядзелю дажджы адновяцца і ноччу пройдуць па захадзе краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 7–13°С, максімальная днём 19–25°С.

БелаПАН.