МНС атрымала пра гэта паведамленне сёння, 19 жніўня, каля пяці гадзін раніцы.
Да месца здарэння накіравалі падраздзяленні МНС і “хуткую дапамогу”.
Калі яны прыехалі, у акне кватэры на першым паверсе быў бачны агонь. Гарэла бялізна ў жылым пакоі.
Супрацоўнікі МНС выратавалі 56-гадовага мужчыну.
Пацярпелага ў цяжкім стане шпіталізавалі ў Маладзечанскую ЦРБ. У яго вострае атручэнне прадуктамі гарэння, тэрмічныя апёкі тулава 1-2 ступені (45% цела).
Кватэра прыдатная для далейшага пражывання пасля рамонту.
Як мяркуецца, прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні пацярпелага.