У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны слабы туман. Вецер паўднёвы ноччу слабы, днём умераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5.. +12°С, максімальная днём +20.. + 26°C. Атмасферны ціск уначы будзе расці, днём – падаць.

24 жніўня на тэрыторыю Беларусі перамесціцца атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, і толькі ўсход краіны ноччу яшчэ будзе заставацца ў полі павышанага ціску. Ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы, днём па паўднёвым захадзе чакаюцца моцныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу +7.. + 13°C, днём +19.. + 26°C.

25 жніўня надвор’е абумовяць актыўныя атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з паўднёвага захаду. На большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +8.. + 14°C, днём +13.. + 20°C.

“Наша ніва” паводле pogoda.bv.