З такім пытаннем звярнулася да нас чытачка Святлана з Маладзечна:

− Некалькі дзён ляжаў збіты коцік ля дарогі ўздоўж парку. Што­дзень ходзім там з шасцігадовай дачкой, вяду яе ў садок. Спачатку сказала дачцэ, што коціка хутка дактары забяруць, а пасля яна праходзіла тое месца, заплюшчваючы вочы. Пазней жывёлу прыбралі. Але ці можна ў такіх выпадках да некага звяртацца, каб збітыя жывёлы не ляжалі на дарозе некалькі дзён?

На пытанне адказвае начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб УП “Камунальнік” Таццяна Мажуль:

− Ёсць спецыяльнае падраздзяленне “Спец­аўтагаспадарка”. Сярод іх задач ёсць уборка і ўтылізацыя жывёл, збітых на дарозе. Ім можна патэлефанаваць і паведаміць пра збітую жывёліну. Жыхары раёна таксама могуць звяртацца да іх.

Тэлефон “Спецаўтагаспадаркі”, па якім можна паведаміць пра збітую жывёліну: (80176) 73-19-16.