Як паведамляе gaigrodno.by, у машыне ехала п’яная кампанія.

Здарэнне адбылося ў чацвер, 21 жніўня.

Адзін з пасажыраў «Пежо» распавёў ДАІ, што ён са знаёмым піў піва ў скверы. Іншы знаёмы запрасіў яго пакатацца на машыне.

Калі яны спускаліся з горкі каля вёскі Ліцвяны, пасажыр заўважыў, што спідометр паказваў хуткасць 160 кіламетраў за гадзіну. Сказаў іншым прышпіліцца, але ніхто не паслухаўся.

На гравійцы машына стала некіруемай і некалькі разоў перакулілася. Кіроўцу і пасажыра з пярэдняга сядзення выкінула з машыны.