У панядзелак, 25 жніўня, а сёмай гадзіне вечара на вуліцы Касманаўтаў сутыкнуліся 21-гадовыя кіроўцы.
Абедзве машыны не мелі тэхагляду.
Выязджаючы са двара інтэрната, кіроўца “Опеля-Астры” паварочваў налева. Ён не ўступіў “Форду-Скорпіё”, які рухаўся па галоўнай дарозе.
У выніку аварыі кіроўца “Опеля” атрымаў пашкоджанні і шпіталізаваны ў траўматалогію. Яго паўтарагадовы сын, які ехаў у дзіцячым крэсле на заднім сядзенні, атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мазгоў лёгкай ступені. Ён шпіталізаваны ў дзіцячую хірургію.
Кіроўца “Форда” не пацярпеў.
Абодва кіроўцы працуюць у адной арганізацыі.
Пра здарэнне паведаміў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.
Фота ciz.by.