За сем месяцаў года супрацоўнікі Нацыянальнага парку “Нарачанскі” правялі 672 прыродаахоўныя рэйды.

У браканьераў канфіскавалі  154 сеткі (агульная даўжыня – больш за сем кіламетраў), 181 нерат, чатыры пятлi.

На парушальнікаў наклалі штрафаў на суму больш за 95 мільёнаў рублёў, паведамілі ў прыродаахоўнай установе.