Сістэма “Электронная справа” першая сярод камунальных прадпрыемстваў краіны. Працуюць з ёй спецыялісты ЖКГ.

Як адзначае інжынер-праграміст Яўген Гаўрыш:

– Сістэму планавалі ўводзіць летась. Запусцілі яе ад сакавіка гэтага года. Цяпер яна ўжо паўнавартнасна працуе. Сістэма палягчае працу сакратароў. Ім значна прасцей знайсці патрэбны дакумент. Таксама не трэба доўгі час чакаць, пакуль дырэктар азнаёміцца з дакументамі, разгледзіць іх, назначыць выканаўцаў. Пракантраляваць выкананне праектаў ён можа са свайго камп’ютара. Не трэба везці дакументы на аддаленыя аб’екты. Яны прыходзяць туды ў электронным выглядзе. Больш хутка разглядаюцца і звароты грамадзян.

Цяпер з сістэмай працуе 25 чалавек: кіраўнікі арганізацыі і структурных падраздзяленняў, вядучыя спецыялісты.  Аднак на прадпрыемстве плануюць павялічыць межы.

Пры ўвядзенні сістэмы супрацоўнікаў праінструктавалі распрацоўшчыкі праграмы. У далейшым, калі ўзнікнуць праблемы, то вырашаць іх будуць супрацоўнікі ЖКГ.

– Сістэма палягчае працу, эканоміць паперу і час, – падсумоўвае Яўген Гаўрыш.