Асуджаны віляйчанін, які другі раз за год папаўся на незаконнай рыбалцы. Суд прайшоў у ліпені.
56-гадовы віляйчанін каля шасці раніцы 26 сакавіка на беразе Віліі непадалёк ад завода “Віларыё” незаконна лавіў рыбу. Ён выкарыстоўваў забароненую прыладу для лоўлі − пад’ёмную сетку.
Але парыбачыць яму так і не ўдалося. Яго затрымалі на месцы злачынства інспектары Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Абвінавачаны на судзе цалкам прызнаў віну. Ён расказаў, што 3 студзеня яго ўжо прыцягвалі да адказнасці. Ён выплаціў штраф, а прылады для лоўлі ў яго канфіскавалі.
Суд прызнаў віляйчаніна вінаватым і прызначыў пакаранне − штраф у памеры 80 базавых велічынь (12 мільёнаў рублёў). Пад’ёмную сетку канфіскавалі. Арыштаваны аўтамабіль “Опель-Астра” спагналі ў лік выплаты штрафу.
Віляйчанін раней не быў судзімы. Жанаты. Працуе кіроўцам.